Пра кампанiю

Кампанія «Салодкая крама» абрала кірункам сваёй дзейнасці стварэнне высакаякасных кандытырскіх вырабаў, прыгатаваных як па класічных рэцэптах, так і па арыгінальных сучасных.

Мы імкнемся знайсці ключык да кожнага аматара салодкага. Бо ў дзяцінстве ў любым з нас жыў маленькі ласун, які марыў пра салодкае. Так хацелася з’есці яшчэ адзін пернік ці хаця б маленькі кавалачак улюбёнага ласунка. І калі нам шчасціла паласавацца салодкім удосталь — радасці не было канца…

Так, мы сталі дарослымі, але жаданне папесціць сябе і паласавацца  чымсьці асаблівым засталося. 

Мы рады магчымасці падзяліцца салодкім пачастункам з усімі дарослымі і дзецьмі, здольнымі ацаніць смак найлепшых кандытарскіх вырабаў.

Наша кампанія працуе над пашырэннем асартыменту, каб у «Салодкай краме» кожны змог знайсці найлепшы ласунак да любімага напою.